Перайсці да зместу

Айзек Азімаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Айзек Азімаў
англ.: Isaac Asimov
Айзек Азімаў у 1965 годзе
Айзек Азімаў у 1965 годзе
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні руск.: Исаáк Ази́мов
Псеўданімы Paul French[1]
Дата нараджэння не раней за 4 кастрычніка 1919 і не пазней за 2 студзеня 1920
Месца нараджэння
Дата смерці 6 красавіка 1992(1992-04-06)[4][5][…] (72 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Жонка Gertrude Asimov[d] і Janet Asimov[d]
Дзеці Robyn Asimov[d]
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці амерыканскі пісьменнік-фантаст, папулярызатар навукі, па прафесіі біяхімік
Гады творчасці 1934[7]1992
Жанр навуковая фантастыка
Мова твораў англійская
Дэбют У палоне ў Весты
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у
Прэміі Х'юга, Неб'юла
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографа
Isaac Asimov Home Page
Творы на сайце Lib.ru
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

А́йзек Азі́маў (2 студзеня 1920, Пятровічы, цяпер Смаленская вобласць, Расія — 6 красавіка 1992, Нью-Ёрк) — амерыканскі пісьменнік-фантаст, папулярызатар навукі, па прафесіі біяхімік. Аўтар каля 500 кніг, галоўным чынам мастацкіх (першым чынам у жанры навуковай фантастыкі, але таксама і ў іншых жанрах: фэнтэзі, дэтэктыў, гумар) і навукова-папулярных (у самых розных абласцях — ад астраноміі і генетыкі да гісторыі і літаратуразнаўства). Шматразовы лаўрэат прэмій Х’юга і Неб’юла. Некаторыя тэрміны з яго твораў — robotics (рабатэхніка, робатыка), positronic (пазітронны), psychohistory (псіхігісторыя, навука пра паводзіны вялікіх груп людзей) — трывала ўвайшлі ў англійскую і іншыя мовы. У англа-амерыканскай літаратурнай традыцыі Азімава разам з Артурам Кларкам і Робертам Хайнлайном адносяць да «Вялікай тройкі» пісьменнікаў-фантастаў[8][9][10].

Айзек нарадзіўся ў сям’і яўрэяў. Яго бацькі, Хана-Рахіл Ісакаўна Берман[11][12] і Іуда Аронавіч Азімаў былі млынарамі. Назвалі яго ў гонар нябожчыка дзеда па маці, Ісаака Бермана (1850—1901).

У 1923 годзе сям’я Азімава імігравала ў ЗША. Як сам Азімаў расказвае ў аўтабіяграфіі («In Memory Yet Green», «It’s Been A Good Life»), яго роднай мовай у дзяцінстве была ідыш, па-руску з ім у сям’і не размаўлялі[8][13]. З мастацкай жа літаратуры ў раннія гады ён рос у асноўным на апавяданнях Шолам-Алейхема. У 1923 годзе бацькі павезлі яго ў ЗША («у чамадане», як ён сам шуткаваў), пасяліліся ў Брукліне і праз некалькі гадоў адкрылі кандытарскую краму[14].

У 5 гадоў Айзек Азімаў пайшоў у школу (яму варта было пайсці ў школу ў 6 гадоў, але маці выправіла яго дзень нараджэння на 7 верасня 1919 года, каб аддаць яго ў школу на год раней). Пасля заканчэння дзясятага класа ў 1935 годзе 15-гадовы Азімаў паступіў у Seth Low Junior College, але праз год гэты каледж зачыніўся.

У канцы 1930-х гадоў Айзек паступіў на хімічны факультэт Калумбійскага ўніверсітэта ў Нью-Ёрку, дзе атрымаў у 1939 годзе ступень бакалаўра (B.S.), а ў годзе 1941 — магістра (M.Sc.) па хіміі і паступіў у аспірантуру. Аднак чатырохгадовы перапынак у адукацыі выклікала Другая сусветная вайна. У 1942 годзе Азімаў паехаў у Філадэльфію, каб працаваць хімікам на Філадэльфійскай суднаверфі для войска. Разам з ім там жа працаваў і іншы пісьменнік-фантаст Роберт Хайнлайн.

Злева направа: Роберт Гайнлайн, Л. Спрэг дэ Камп і Айзек Азімаў. 1944 г.

14 лютага 1942 года Азімаў сустрэўся на «спатканні ўсляпую» з Гертрудай Блюгерман (англ.: Gerthrude Blugerman). 26 ліпеня яны ажаніліся. Ад гэтага шлюбу нарадзіўся сын Дэвід (1951) і дачка Робін Джоэн (англ.: Robyn Joan) (1955).

Доктарам біяхіміі Азімаў стаў у 1948 годзе. У наступным годзе ён атрымаў працу выкладчыка медыцынскага факультэта Бостанскага ўніверсітэта, дзе ў 1951 годзе стаў асістэнтам (англ.: assistant professor), а ў 1955 годзе — дацэнтам (англ.: associate professor) біяхіміі. У гэты час асноўны свой прыбытак Азімаў атрымліваў ужо ад сваёй пісьменніцкай дзейнасці.

1 ліпеня 1958 года Азімаў спыніў сваю навуковую кар’еру на карысць кар’еры пісьменніка. Універсітэт перастаў яму плаціць зарплату, але фармальна пакінуў на ранейшай пасадзе. Да гэтага моманту прыбытак Азімава як пісьменніка ўжо перавышаў ўніверсітэцкую зарплату. Тытул ганаровага прафесара яму прысвоілі ў 1979 годзе.

У 1970 годзе Азімаў развёўся з жонкай і амаль адразу стаў жыць з Джэнет Апал Джэпсан (Janet Opal Jeppson), з якой пазнаёміўся на бяседзе 1 мая 1959 года (да гэтага яны сустракаліся ў 1956 годзе, калі ён даў ёй аўтограф, Азімаў наогул не запомніў тую сустрэчу, а Джэпсан палічыла яго непрыемным чалавекам). Развод ўступіў у сілу 16 лістапада 1973 года, а 30 лістапада Азімаў і Джэпсан ажаніліся. Ад гэтага шлюбу не было дзяцей.

Айзек Азімаў памёр 6 красавіка 1992 года ад сэрцавай і ныркавай нястачы, выкліканай ВІЧ-інфекцыяй, на якую ён захварэў падчас аперацыі на сэрцы ў 1983 годзе (і якая прывяла да СНІДу)[15].

Яго творам уласцівыя займальнасць, дакладнае абгрунтаванне навуковых дапушчэнняў, уменне спалучыць навуковае і фантастычнае[16].

Вядомасць А. Азімаву прынеслі аповесці і зборнікі апавяданняў пра робатаў («Я, робат», 1950; «Робаты і імперыя», 1985; «Мары робата», 1986, і інш.). Азімаў вывеў у гэтай сувязі тры законы робататэхнікі:

  • Робат не можа зрабіць чалавеку шкоду ці сваім бяздзеяннем дапусціць, каб чалавеку была зробленая шкода.
  • Робат мусіць падпарадкоўвацца камандам чалавека, калі гэтыя каманды не супярэчаць першаму закону.
  • Робат мусіць клапаціцца пра сваю бяспеку ў той меры, наколькі гэта не супярэчыць першаму і другому законам.

Пазней Азімаў дадаў да сваіх законаў яшчэ адзін, нулявы пункт: Робат не можа зрабіць чалавеку шкоду, толькі калі ён не дакажа, што ў выніку гэта будзе карысна для ўсяго чалавецтва.

Як піша беларускі літаратар Альгерд Бахарэвіч:[17]

"

Робаты Азімава больш чалавечныя за людзей. Людзей у Азімава часам хочацца проста выключыць. Але ня ўсіх, вядома. Азімаў — дзіцячы пісьменьнік у тым сэнсе, што ён умее зрабіць так, каб ты ганарыўся, што ты чалавек. Ён ведае, дзе ў чалавека кнопка. І ведае, як лёгка яна выключаецца.

"

Раманы серыі «Канец станаўлення» («Станаўленне», 1951; «Станаўленне ў небяспецы», 1982; «Станаўленне і Зямля», 1986, і інш.) пра галактычную гісторыю чалавенцтва. Раманы «Канец вечнасці» (1955) і «Самі багі» (1972) — перасцярога ад бяздумнага ўмяшання ў законы развіцця прыроды і чалавецтва.

Аўтар навукова-папулярных кніг («Жыццё і энергія», 1962; «Сціслая гісторыя біялогіі», 1965; «Нейтрына», 1966, і інш.).

Беларускія пераклады

[правіць | правіць зыходнік]
  • Выродлiвы хлапчук // Замежная фантастыка. — Мн., 1990.

Зноскі

  1. Library of Congress AuthoritiesLibrary of Congress.
  2. а б Краткая литературная энциклопедияМ.: Советская энциклопедия, 1962.
  3. Isaac Asimov // The Guardian.com — 2008. — ISSN 1756-3224; 1354-4322
  4. Isaac Asimov // ISFDB — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. Gregersen E. Isaac Asimov // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  6. NNDB — 2002.
  7. Title: Little Brothers — 1995. Праверана 7 красавіка 2022.
  8. а б Гэта было добрае жыццё
  9. The Death of Science Fiction © 1991 and 1994 by Robert J. Sawyer (англ.)
  10. Sir Arthur Clarke Named Recipient of 2004 Heinlein Award, 05.22.04 Архівавана 22 чэрвеня 2009. (англ.)
  11. Генеялогія сямей Берман і Азімаў
  12. Добры доктар Азімаў Архівавана 17 мая 2008.
  13. Біяграфічныя звесткі Архівавана 9 мая 2008..
  14. Сем’і бацькі (матка Хана Лейкіна, 1870—1936, сёстры Рахіль, 1900—1939, і Двося, 1901—1977, браты Самуіл, 1909—1963, Фройм-Абрам, 1903—1943, і Барыс (Авром-Бер), 1902—1986 Азімавы) і маці (браты Гірш (Рыгор), 1897—1941, і Натан, 1896 — ?, Берман) засталіся у Саюзе Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік.
  15. Пра тое, што Азімаў хварэў на ВІЧ, стала вядома толькі праз 10 гадоў з біяграфіі, напісанай Джэнет Апал Джэпсан.
  16. БЭ ў 18 т. Т. 1. С. 164
  17. Бахарэвіч А. Каляндар Бахарэвіча. — Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2014. С. 10